jump over navigation bar
Embassy SealДзяржаўны дэпартамент ЗША
Мінск, Беларусь - Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі- Home flag graphic
Навіны амбасады
 
  Амбасадар Інфармацыя пра амбасаду Дакументы Праграмы и мерапрыемствы за 2008 год Праграмы і мерапрыемствы за 2007 год Праграмы і мерапрыемствы за 2006 год

Праграмы і мерапрыемствы за 2007 год

15-20 мая амбасада ЗША ў Мінску прадстаўляе візіт у Беларусь брэйк-дэнс-хіп-хоп гурта “HaviKoro”

Сябры з гурта “HaviKoro” абралі танец як альтэрнатыву розным негатыўным заняткам, у якія ўцягваецца моладзь з іх наваколля. Х’юстанская хіп-хоп каманда набыла вялікі вопыт у такіх танцавальных жанрах як “брэйк”, “поўпінг” і “фанк”. Гурт імкнецца данесці сваё станоўчае пасланне да моладзі ўсяго свету моваю брэйк-дэнса, рэпа і іншых праяваў стылю хіп-хоп. У розныя часы ім даводзілася выступаць на адных пляцоўках з такімі выканаўцамі, як “Destiny’s Child”, “Common”, “Limp Bizkit”, “Biz Markie”, “Coolio”, “Black Eyed Peas”, “Tre9”, “P.O.D”,  “Geno V”, “Soulfruit”, “Tony Touch”, “Planet Funk”, а таксама са спартыўнымі камандамі “Х’юстан рокетс” і “Х’юстан кометс”. Прыезд гурта “HaviKoro” арганізаваныя некамерцыйнай арганізацыяй “Амерыканскія галасы”, якая мае на мэце папулярызацыю ва ўсім свеце якаснай амерыканскай музыкі. Больш падрабязна пра гурт можна даведацца па адрасе: http://www.americanvoices.org/artists/hiphop/havikoro .

Падчас знаходжання ў Беларусі чатыры танцоры і DJ гурта “HaviKoro” правядуць майстар-класы для студэнтаў кафедры харэаграфіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў  і харэаграфічнага вучылішча ў Барысаве. 18 мая гурт дасць канцэрт на сцэне мінскага Маладзёжнага тэатра эстрады. У канцэрце таксама возьмуць удзел беларускія гурты “Стрыт мастэрс” (брэйк-дэнс), “Вегас Дэнс” (хіп-хоп) і студэнты кафедры харэаграфіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў. 19 мая “HaviKoro” правядзе майстар-клас для беларускіх танцораў хіп-хопа і брэйк-дэнса ў танцавальнай школе мінскага палаца спорту. Галоўнай падзеяй у праграме знаходжання гурта ў Беларусі стане ўдзел у Пятым міжнародным фестывалі брэйк-данса і хіп-хопа “POWER OF2” у якасці запрошаных артыстаў і членаў журы.

Больш падрабязную інфармацыю аб канцэрце гурта “HaviKoro”, які адбудзецца 18 мая ў 19:00, можна атрымаць у Маладзёжным тэатры эстрады па адрасе: вул. Маскоўская 18а. Тэлефон: 222-82-96.

Па дадатковую інфармацыю аб Пятым міжнародным фестывалі брэйк-дэнса і хіп-хопа “POWER OF2”, які пачнецца 19 мая ў 16:00, просьба звяртацца ў Стэп-клуб па адрасе: вул. Прытыцкага 62. Тэлефон: 253-03-95 і (029) 651-56-11.

Інфармацыю аб рэгістрацыі для ўдзелу ў майстар-класе па хіп-хопу і брэйк-дэнсу, які пройдзе ў танцавальнай школе Аляксандра Мяжэннага 19 мая ў 10:30, можна атрымаць па тэлефоне 209-43-67 (Палац спорту, праспект Пераможцаў 4).

У пачатак старонкі ^

Інструменты старонкі:

Printer_icon.gif Надрукаваць артыкул



 

    Гэты сайт створаны і абнаўляецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША.
    Спасылкі на іншыя інтэрнэтаўскія старонкі не павінны разглядацца як ухваленне поглядаў, што на іх выказваюцца.


Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі