Прэс-рэлізы за 2009 год
Памочнік Дзяржсакратара ЗША Філіп Гордан завяршыў візіт у Беларусь
Заява амбасады ЗША
14 жніўня 2009 г.
14 жніўня 2009 года Памочнік Дзяржсакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Філіп Гордан наведаў Мінск для правядзення сустрэч з прадстаўнікамі беларускіх уладаў і шырокім колам лідэраў грамадзянскай супольнасці.
На сустрэчы з актывістамі палітычных партый і грамадзянскай супольнасці Філіп Гордан яшчэ раз пацвердзіў адданасць Злучаных Штатаў захаванню правоў чалавека і дэмакратыі ў Беларусі. Падчас дыскусій з прадстаўнікамі беларускіх уладаў ён падкрэсліў імкненне ЗША надалей заахвочваць Беларусь да ўзаемных крокаў па паляпшэнні двухбаковых адносін. Філіп Гордан таксама правёў кансультацыі з амбасадарамі Еўразвязу аб агульнай пазіцыі ў дачыненні да Беларусі.