jump over navigation bar
Embassy SealДзяржаўны дэпартамент ЗША
Мінск, Беларусь - Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі- Home flag graphic
Рэсурсы
 
  Акадэмічныя абмены Праграма Фулбрайт Амерыканістыка Навучанне ў ЗША Міжнародныя візіты Еўразійская праграма студэнцкіх абменаў Праграма на атрыманне стыпендый імя сенатара Э.Маскі Спасылкі на сродкі масавай інфармацыі Беларускія рэсурсы Інфармацыйны цэнтр "Амерыканскія куткі"

Акадэмічныя абмены

Праграма Фулбрайт

Праграма Фулбрайт на Беларусі, якая адміністрыруецца Аддзелам інфармацыі, адукацыі і культуры амбасады ЗША, накіроўвае беларускіх навуковых супрацоўнікаў і выкладчыкаў ва ўніверсітэты ЗША, а амерыканскіх - у беларускія вышэйшыя навучальныя ўстановы для чытання лекцый ці для даследчай працы на поўны альбо няпоўны навучальный год. Дакладная колькасць стыпендыятаў праграмы Фулбрайт у год залежыць ад узроўню фінансавання на дадзены час. Адабраныя кандыдаты атрымліваюць стыпендыю ад Урада ЗША на пражыванне ў Злучаных Штатах і на авіяпералёт. Заяўкі прымаюцца па наступных спецыялізацыях: міжнародныя зносіны, эканоміка, кіраванне ў вобласці адукацыі, журналістыка, права, сацыяльныя навукі (сацыялогія, паліталогія, гісторыя), метады выкладання англійскай мовы, амерыканістыка. Удзельнікі праграмы павінны добра ведаць англійскую мову,  мець як мінімум кандыдацкую ступень і асноўнае месца працы ў якасці выкладчыка ў адной з вышэйшых навучальных установаў Беларусі.

Удзельнікі адбіраюцца на конкурснай аснове, дзе разглядаюцца анкеты, вывучаецца прапанаваны праект, а таксама праводзіцца інтэрв’ю з удзелам Аташэ па пытаннях інфармацыі, адукацыі і культуры і амерыканскіх прафесараў. Конкурс для беларускіх стыпендыятаў звычайна абвяшчаецца ў верасні на пазіцыю ў любым семестры наступнага навучальнага года. Конкурс абвяшчаецца ў беларускіх сродках масавай інфармацыі, праз пісьмо ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі, а таксама на гэтым сайце. Калі ваша кваліфікацыя адпавядае патрабаванням праграмы, пасля абвяшчэння аб правядзенні конкурсу вы можаце даслаць нам электроннае пісьмо аб вашым намеры ўдзельнічаць у праграме, і мы звяжымся з вамі пазней. Вы таксама можаце атрымаць бланк анкеты ў Аддзеле інфармацыі, адукацыі і культуры амбасады ЗША па адрасе: Мінск, вул. Герцэна, 2А Тэлефон: (017) 217-04-81, факс: (017) 211-03-84. 

У пачатак старонкі ^

Інструменты старонкі:

Printer_icon.gif Надрукаваць артыкул



 

    Гэты сайт створаны і абнаўляецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША.
    Спасылкі на іншыя інтэрнэтаўскія старонкі не павінны разглядацца як ухваленне поглядаў, што на іх выказваюцца.


Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі