jump over navigation bar
Embassy SealДзяржаўны дэпартамент ЗША
Мінск, Беларусь - Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі- Home flag graphic
Рэсурсы
 
  Акадэмічныя абмены Праграма Фулбрайт Амерыканістыка Навучанне ў ЗША Міжнародныя візіты Еўразійская праграма студэнцкіх абменаў Праграма на атрыманне стыпендый імя сенатара Э.Маскі Спасылкі на сродкі масавай інфармацыі Беларускія рэсурсы Інфармацыйны цэнтр "Амерыканскія куткі"

Праграма Фулбрайт

Адкрыты конкурс на атрыманне стыпендыі імя сенатара Фулбрайта на 2008-2009 навучальны год

    Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь абвяшчае аб пачатку чарговага конкурсу на атрыманне стыпендыі імя сенатара Фулбрайта на 2008-2009 навучальны год.
    Праграма Фулбрайт фінансуецца Урадам ЗША праз Бюро па пытаннях адукацыі і культуры Дзярждэпартамента ЗША.  Пераможцы конкурсу атрымаюць магчымасць напрацягу вучэбнага семестра займацца навукова-даследнічай дзейнасцю ў адным з амерыканскіх універсітэтаў.  Сродкі на праезд, пражыванне і штодзённыя выдаткі прадастаўляе амерыканскі бок.
    Да ўдзелу ў  адкрытым конкурсе запрашаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія выкладаюць ва ўстановах вышэйшай адукацыі і займаюцца навукова-даследчай дзейнасцю, а таксама маюць вучоную ступень кандыдата альбо доктара навук. Абавязковым патрабаваннем конкурсу з’яўляецца валоданне англійскай мовай.
Заяўкі прымаюцца па наступных спецыялізацыях:

  • эканоміка
  • бізнес адміністрыраванне
  • права
  • кіраванне ў галіне адукацыі (універсітэцкі ўзровень)
  • міжнародныя зносіны
  • амерыканістыка
  • сацыяльныя навукі (сацыялогія, паліталогія, гісторыя)
  • журналістыка і сродкі масавай інфармацыі
  • метады выкладання англійскай мовы
  • інфармацыйныя тэхналогіі
  • ахова здароўя
  • ахова навакольнага асяроддзя
  • сацыяльная праца

    Падрабязную інфармацыю аб праграме і бланк анкеты можна атрымаць тут (PDF File, 655 KB), а таксама  ў Аддзеле інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША па адрасе:  вул. Герцэна, 2-А, г. Мінск 220030,  тэл: (017) 217 04 81, факс: (017) 211 03 84.

АПОШНІ ТЭРМІН ПАДАЧЫ ЗАЯВАК – 16 ЛІСТАПАДА 2007 ГОДА

У пачатак старонкі ^

Інструменты старонкі:

Printer_icon.gif Надрукаваць артыкул



 

    Гэты сайт створаны і абнаўляецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША.
    Спасылкі на іншыя інтэрнэтаўскія старонкі не павінны разглядацца як ухваленне поглядаў, што на іх выказваюцца.


Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі