Прэс-рэлізы за 2000 год
Першая гадавіна знікнення генерала Юрыя Захаранкі (8 мая 2000 г.)
Заява прэс-сакратара Дзярждэпартамента ЗША Рычарда Баўчара
У нядзелю 7 мая споўніўся год з моманту знікнення пры нявысветленых абставінах актыўнага дзеяча беларускай апазіцыі і былога міністра ўнутраных спраў генерала Юрыя Захаранкі. Генерал Захаранка падаў у адстаўку з пасады міністра ўнутраных спраў у 1995 годзе ў знак пратэсту супраць злоўжыванняў, здзейсненых дыктатарскім рэжымам Аляксандра Лукашэнкі. Пасля сваёй адстаўкі генерал Захаранка заснаваў Беларускі Саюз афіцэраў і падтрымаў былога прэм’ер-міністра Міхаіла Чыгіра на арганізаваных апазіцыяй прэзідэнцкіх выбарах у маі 1999 г. Захаранка знік, калі вяртаўся дадому 7 мая 1999 г., і з таго часу пра яго няма ніякіх звестак.
16 верасня 1999 г. лідэр беларускай апазіцыі Віктар Ганчар і ягоны знаёмы Юрый Красоўскі далучыліся да генерала Захаранкі ў спісе людзей, якія зніклі. Незадоўга да свайго знікнення сп. Ганчар пазваніў сваёй жонцы і сказаў, што хутка будзе дома. Дадому ён так і не прыехаў.
Злучаныя Штаты зноў заклікаюць беларускія ўлады даць тлумачэнні гэтых знікненняў і запэўніваюць сем’і Захаранкі, Ганчара і Красоўскага ў тым, што яны і іхныя родныя не забытыя.