jump over navigation bar
Embassy SealДзяржаўны дэпартамент ЗША
Мінск, Беларусь - Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі- Home flag graphic
Навіны амбасады
 
  Інфармацыя пра амбасаду Дакументы Выступленні супрацоўнікаў амбасады ЗША Праграмы и мерапрыемствы за 2008 год Праграмы і мерапрыемствы за 2007 год Праграмы і мерапрыемствы за 2006 год

Прэс-рэлізы за 2006 год

Адказ на нядаўнія абвінавачанні з боку дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі (14 лютага 2006 г.)

Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі выказвае глыбокую занепакоенасць у сувязі з нядаўнімі артыкуламі і перадачамі, у якіх дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі зрабілі ілжывыя заявы і высновы ў адносінах да ўрада Злучаных Штатаў. Найбольш абуральным прыкладам гэтай кампаніі дэзінфармацыі стала праграма Беларускага тэлебачання (БТ) пад назвай “Агент 590”, якая выйшла ў эфір 7 лютага. У гэтай праграме робіцца недарэчнае сцвярджэнне аб тым, што ўрад Злучаных Штатаў нібыта фінансуе дзеянні суверэнных краін па арганізацыі ў Беларусі скандалаў, якія маюць на мэце дыскрэдытаваць краіну ў вачах міжнароднай супольнасці. Калі прыняць да ўвагі, што за апошнія некалькі месяцаў у дзяржаўных СМІ рэзка вырас аб’ём негатыўнай і недакладнай інфармацыі, становіцца відавочным, што ўрад Беларусі робіць спробы прадставіць у скажоным выглядзе і дыскрэдытаваць Злучаныя Штаты Амерыкі і дыпламатычнае прадстаўніцтва ЗША ў Мінску.

Амбасада яшчэ раз заяўляе, што ўся дыпламатычная дзейнасць вядзецца адкрыта і празрыста, у поўнай адпаведнасці з Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных зносінах. Урад Беларусі рэгулярна атрымлівае інфармацыю аб праграмах і дзеяннях амбасады.

На жаль, урад Беларусі імкнецца захаваць фактычную манаполію на прадастаўленне інфармацыі беларускаму грамадству. Гэтая манаполія дасягаецца праз кантроль і фінансаванне дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі і праз узвядзенне неадольных адміністрацыйных бар’ераў перад аб’ектыўнымі СМІ, колькасць якіх пастаянна змяншаецца. Амбасада хацела б падкрэсліць, што наяўнасць жыццяздольнай і незалежнай прэсы з’яўляецца неабходнай перадумовай для здаровай дэмакратыі і функцыянавання свабоднага рынку. Амбасада заклікае ўрад Беларусі забяспечыць беларускаму народу магчымасць свабодна атрымліваць незалежную і аб’ектыўную інфармацыю.

У пачатак старонкі ^

Інструменты старонкі:

Printer_icon.gif Надрукаваць артыкул



 

    Гэты сайт створаны і абнаўляецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША.
    Спасылкі на іншыя інтэрнэтаўскія старонкі не павінны разглядацца як ухваленне поглядаў, што на іх выказваюцца.


Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі