jump over navigation bar
Embassy SealДзяржаўны дэпартамент ЗША
Мінск, Беларусь - Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі- Home flag graphic
Навіны амбасады
 
  Інфармацыя пра амбасаду Дакументы Выступленні супрацоўнікаў амбасады ЗША Праграмы и мерапрыемствы за 2008 год Праграмы і мерапрыемствы за 2007 год Праграмы і мерапрыемствы за 2006 год

Прэс-рэлізы за 2004 год

Прэс-рэліз амбасады ЗША: Рашэнне суда па Беларускім Хельсінкскім камітэце (29 чэрвеня 2004 г.)

Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі вітае нядаўняе рашэнне Вышэйшага гаспадарчага суда Беларусі зняць усе абвінавачанні з Беларускага Хельсінкскага камітэта. Злучаныя Штаты і Еўрапейскі Саюз пільна сачылі за гэтай справай. Надае аптымізму той факт, што суд пацвердзіў погляд Злучаных Штатаў і Еўрапейскага Саюза аб тым, што абвінавачанні супраць Беларускага Хельсінкскага камітэта былі беспадстаўнымі.

Гэтае рашэнне, калі яно застанецца нязменным, дае надзею на тое, што судовая сістэма Беларусі мае здольнасць і смеласць дзеля таго, каб абараняць права беларускіх грамадзян і арганізацый дзейнічаць законна і свабодна. Незалежная судовая сістэма і няўрадавыя арганізацыі, такія як Беларускі Хельсінкскі камітэт, могуць адыгрываць рашаючую ролю ў рэалізацыі імкнення шырокіх мас беларускага народа да стварэння ў Беларусі свабоднага дэмакратычнага грамадства. Гэтае судовае рашэнне сталася сапраўды абнадзейваючай падзеяй для беларускай судовай сістэмы, няўрадавых арганізацый і ўвогуле для ўсёй Беларусі. Злучаныя Штаты таксама яшчэ раз заклікаюць беларускія ўлады забяспечыць паслу Міхаілу Марынічу справядлівае абыходжанне з выкананнем усіх патрабаванняў, што прадугледжаны беларускім законам, і заклікаюць беларускія ўлады, уключаючы судовую сістэму, абараніць грамадзянскія правы пасла Марыніча, якія гарантаваныя беларускай Канстытуцыяй.

У пачатак старонкі ^

Інструменты старонкі:

Printer_icon.gif Надрукаваць артыкул



 

    Гэты сайт створаны і абнаўляецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША.
    Спасылкі на іншыя інтэрнэтаўскія старонкі не павінны разглядацца як ухваленне поглядаў, што на іх выказваюцца.


Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі