Праграмы і мерапрыемствы
Амбасада ЗША адзначыла Месяц афраамерыканскай гісторыі
 |
Амерыканскі спецыяліст Глорыя Дыкінсан |
Амерыканскі спецыяліст Глорыя Харпер Дыкінсан наведала Мінск з 17 па 21 лютага, каб узяць удзел у серыі мерапрыемстаў, арганізаваных амбасадай ЗША з нагоды святкавання Месяца афраамерыканскай гісторыі. Падчас чатырохдзённага візіту спадарыня Дыкінсан выступіла з лекцыяй перад аудыторыяй у 160 чалавек. Гэтва былі людзі, якія цікавяцца праблематыкай разнастайнасці сацыяльнага, культурнага і літаратурнага асяроддзя ЗША.
Дыкінсан стала першым амерыканскім спецыялістам, што наведала Беларусь з нагоды Месяца афраамерыканскай гісторыі, які штогадова адзначаецца у Злучаных Штатаў у лютым. Яе праграма мае на мэце прывабіць як мага больш моладзі да вывучэння афраамерыканскай спадчыны. Яна ўключала ў сябе лекцыі на факультэце англійскай мовы Мінскага дзяржаўнага лінгвіcтычнага універсітэта, а таксама факультэта міжнародных зносін Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Спадарыня Дыкінсан правяла таксама дыскусію на тэму культурнага плюралізму і талерантнасці ў сучасным грамадстве, у якой бралі ўдзел сябры Беларускай асацыяцыі амерыканістыкі. Госця таксама выступіла перад школьнікамі, студэнтамі і выкладчыкамі ў “Амерыканскім кутку” ў Мінскай бібліятэцы імя Пушкіна з прэзентацыяй на тэму “афраамерыканскія жанчыны-пісьменніцы”.
Прафесар Глорыя Харпер Дыкінсан – загадчыца кафедры афраамерыканскіх даследванняў у Коледжы Нью-Джэрсі (Эвінг, штат Нью-Джэрсі). Яе візіт у Беларусь стаў магчымым дзякуючы праграме запрошаных спецыялістаў, якая была арганізаваная і фінансаваная Дзярждэпартаментам ЗША і амбасадай Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь.