Прэс-рэлізы за 2006 год
Адказ амбасады ЗША на выказванні прэс-сакратара Міністэрства замежных спраў Беларусі наконт дакумента Дзярждэпартамента “Падтрымка правоў чалавека і дэмакратыі: справаздача за 2005-2006 гады” (11 красавiка 2006 г.)
Злучаныя Штаты захоўваюць прыхільнасць сваім міжнародным абавязацельствам і прынцыпам міжнароднага супрацоўніцтва, замацаваным у шэрагу міжнародных дакументаў, у тым ліку Хартыяй Еўрапейскай бяспекі АБСЕ, падпісанай у Стамбуле 19 лістапада 1999 года лідэрамі краін-удзельніц арганізацыі, сярод якіх былі і прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі, і кіраўнік Рэспублікі Беларусь.
Сёмы параграф Хартыі выразна сцвярджае: “...Усе без выключэння абавязацельствы, прынятыя ў рамках АБСЕ, распаўсюджваюцца ў роўнай ступені на кожную краіну-ўдзельніцу. Краіны-ўдзельніцы падсправаздачныя сваім грамадзянам і адказныя адна перад адной за выкананне абавязацельстваў у рамках АБСЕ. Мы разглядаем гэтыя абавязацельствы як нашае агульнае дасягненне і таму лічым, што яны прадстаўляюць непасрэдны і законны інтарэс для ўсіх краін-удзельніц."
Дваццаць пяты параграф Хартыі гаворыць наступнае: "Мы зноў пацвярджаем нашае абавязацельства праводзіць свабодныя і справядлівыя выбары ў адпаведнасці з абавязацельствамі ў рамках АБСЕ і, ў прыватнасці, адпаведна з Капенгагенскім дакументам ад 1990 года... Мы пагаджаемся неадкладна рэагаваць на высновы і рэкамендацыі БДІПЧ, звязаныя з правядзенняем выбараў.”
Злучаныя Штаты, як краіна-ўдзельніца АБСЕ, заклікае Беларусь як краіну-ўдзельніцу выконваць свае абавязацельствы ў рамках Хартыі Еўрапейскай бяспекі і ўстрымацца ад каментарыяў і дзеянняў, што парушаюць названыя абавязацельствы, і не адкідаць абгрунтаваную занепакоенасць краін-удзельніц як умяшальніцтва ва ўнутраныя справы Беларусі.