jump over navigation bar
Embassy SealДзяржаўны дэпартамент ЗША
Мінск, Беларусь - Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі- Home flag graphic
Навіны амбасады
 
  Інфармацыя пра амбасаду Дакументы Выступленні супрацоўнікаў амбасады ЗША Праграмы и мерапрыемствы за 2008 год Праграмы і мерапрыемствы за 2007 год Праграмы і мерапрыемствы за 2006 год

Прэс-рэлізы за 2008 год

Заява амбасады ЗША з нагоды пратэстаў 21 студзеня і прыгавора журналісту

Мінск, 23 студзеня 2008 года

Прадстаўнікі амбасады ЗША і амбасадаў іншых краін назіралі за дэманстрацыямі, што прайшлі 21 студзеня на Кастрычніцкай плошчы і плошчы Незалежнасці ў Мінску. Арышты і сілавы разгон, прымененыя супраць мірных дэманстрантаў, уяўляюць сабой абмежаванне асноўных правоў чалавека. Акрамя таго, амбасада выказвае глыбокую занепакоенасць у сувязі неапраўданым асуджэннем незалежнага журналіста Аляксандра Здзвіжкова. Мы працягваем заклікаць улады дазволіць беларускім грамадзянам без абмежаванняў карыстацца правамі чалавека, уключаючы права на свабоду выказванняў.

Як і раней, амбасада выказвае занепакоенасць станам усіх зняволеных, якія ўтрымліваюцца па палітычна матываваных абвінавачаннях, і заклікае да іх неадкладнага вызвалення.

У пачатак старонкі ^

Інструменты старонкі:

Printer_icon.gif Надрукаваць артыкул



 

    Гэты сайт створаны і абнаўляецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША.
    Спасылкі на іншыя інтэрнэтаўскія старонкі не павінны разглядацца як ухваленне поглядаў, што на іх выказваюцца.


Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі