Прэс-рэлізы за 2007 год
Заява амбасады ЗША ў сувязі з судом над Артурам Фінькевічам
20 снежня 2007 года Першы сакратар амбасады ЗША Луіс Крышак наведаў Магілёў, каб назіраць за судом над моладзевым актывістам Артурам Фінькевічам, якому пагражае турэмнае зняволенне за нібыта дапушчанае парушэнне правілаў знаходжання на выпраўленчых работах. У маі 2006 года Фінькевіч, якога міжнародная супольнасць разглядае як палітычнага вязьня, быў прыгавораны да двух гадоў прымусовай працы ў сувязі з яго дэмакратычнай апазіцыйнай дзейнасцю.