jump over navigation bar
Embassy SealДзяржаўны дэпартамент ЗША
Мінск, Беларусь - Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі- Home flag graphic
 
  Амбасадар Прамовы і выступленні Зварот да наведвальнікаў Інфармацыя пра амбасаду Дакументы Праграмы и мерапрыемствы за 2008 год Праграмы і мерапрыемствы за 2007 год Праграмы і мерапрыемствы за 2006 год

Прамовы і выступленні

Выступленне амбасадара Карэн Сцюарт на прыёме з нагоды папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў у ЗША

Мінск, Беларусь
6 лютага 2008 г.

 Амбасадар Сцюарт выступае перад гасцямі амбасады

 Амбасадар Сцюарт выступае
перад гасцямі амбасады

Рада вітаць вас сёння ў аддзеле інфармацыі, культуры і адукацыі амбасады ЗША. Мне прыемна, што вы як людзі, каго клапоціць будучыня Беларусі, далучыліся да нас, каб уславіць дэмакратыю  і скарыстацца магчымасцю атрымаць апошнія амерыканскія палітычныя навіны пра самыя шматлікія праймерыз – так званы Супер-аўторак.

Учора выбаршчыкі з дваццаці чатырох штатаў і тэрыторыі, якая знаходзіцца пад юрысдыкцыяй ЗША, прынялі ўдзел у цікавай падзеі амерыканскай дэмакратыі –  папярэдніх выбарах па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты ў лістападзе дзве тысячы восьмага года. Грамадзяне ад Нью-Йорка да Нью-Мексіка і Паўночнай Дакоты, ад Алабамы да Аляскі і Амерыканскага Самоа скажуць сваё слова ў гісторыі, аддаўшы галасы ў самай гарачай выбарчай кампаніі апошніх часоў.

Хоць да прэзідэнцкіх выбараў чацвёртага лістапада і не вядома, хто пераможа ў фінале, папярэднія выбары – з’ява цікавая. Згодна стогадовай традыцыі амерыканскія выбаршчыкі адыграюць галоўную ролю ў вылучэнні кандыдатаў ад кожнай партыі. Больш за тое, выбары дзве тысячы восьмага года паказваюць прагрэс Амерыкі ў дасягненні ідэалаў роўнасці. Сярод кандыдатаў людзі рознага полу, веравызнання, расы, узросту –самае шырокае кола прадстаўнікоў за ўсю гісторыю Амерыкі. Гэта сведчыць пра тое, што стала бліжэй мара Марціна Лютэра Кінга, што людзей будуць ацэньваць не па расавай, полавай ці рэлігійнай прыналежнасці, а за іх якасці.

Яшчэ раз дазвольце падзякаваць вам за тое, што пачынаеце сённяшні дзень з намі. Запрашаем вас пачаставацца і азнаёміцца з падборкай матэрыялаў пра інфармацыйны аддзел амбасады і выбары ў ЗША, якую падрыхтавалі супрацоўнікі інфармацыйнага цэнтра амбасады. Спадзяюся, што гэта будзе карысна і цікава.

У пачатак старонкі ^

Інструменты старонкі:

Printer_icon.gif Надрукаваць артыкул



 

    Гэты сайт створаны і абнаўляецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША.
    Спасылкі на іншыя інтэрнэтаўскія старонкі не павінны разглядацца як ухваленне поглядаў, што на іх выказваюцца.


Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі