jump over navigation bar
Embassy SealДзяржаўны дэпартамент ЗША
Мінск, Беларусь - Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі- Home flag graphic
Навіны амбасады
 
  Інфармацыя пра амбасаду Заявы і прэс-рэлізы Праграмы і мерапрыемствы за 2009 год Праграмы і мерапрыемствы за 2008 год Праграмы і мерапрыемствы за 2007 год Праграмы і мерапрыемствы за 2006 год

Праграмы і мерапрыемствы за 2009 год

Аташэ па культуры Кэралайн Сэвідж уручае дыплом самай юнай удзельніцы конкурсу 

Аташэ па культуры Кэралайн Сэвідж
уручае дыплом самай юнай удзельніцы конкурсу

Конкурс жывапісу і скульптуры ў гонар Дня Зямлі

22 красавіка 2009 г.

У гонар Міжнароднага дня Зямлі амбасада ЗША ў Мінску наладзіла конкурс жывапісу і скульптуры, у якім узялі ўдзел больш за 80 маладых мастакоў і скульптараў з розных куткоў Беларусі. Аўтары прадставілі  на разгляд прафесійнага журы каля ста работ, лепшыя з якіх былі адабраныя для ўдзелу ў выставе ў Мінскай абласной публічнай бібліятэцы імя Пушкіна. Адкрываючы выставу, часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур выказаў падтрымку пачынаючым беларускім мастакам і паабяцаў, што амбасада і надалей будзе ладзіць такія культурныя мерапрыемствы, каб спрыяць супрацоўніцтву і ўзаемаразуменню паміж народамі ЗША і Беларусі. Усе ўдзельнікі выставы, самай юнай з якіх было ўсяго восем гадоў, атрымалі прызы ад амбасады Злучаных Штатаў. Па словах уладальніка гран-пры Міхаіла Гуліна, “гэта выдатна, што амбасада ЗША падтрымлівае такія мерапрыемствы, бо ў маладых беларускіх мастакоў не так шмат магчымасцяў для дэманстрацыі сваіх работ”.  Прыхільныя водзывы прэсы, членаў журы і мясцовых мастакоў, якія ўзялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця выставы, пацвердзілі высокую ацэнку намаганняў амбасады ЗША па арганізацыі гэтага конкурсу.

У пачатак старонкі ^

Інструменты старонкі:

Printer_icon.gif Надрукаваць артыкул



 

    Гэты сайт створаны і абнаўляецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША.
    Спасылкі на іншыя інтэрнэтаўскія старонкі не павінны разглядацца як ухваленне поглядаў, што на іх выказваюцца.


Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі