Прэс-рэлізы за 2005 год
Прэс-сакратар Дзярждэпартамента ЗША аб асуджэнні беларускіх апазіцыйных дзеячоў (2 чэрвеня 2005 г.)
31 мая апазіцыйныя лідэры Мікалай Статкевіч і Павел Севярынец былі асуджаныя беларускім судом за “парушэнне грамадскага парадку” і прыгавораны да трох гадоў папраўчых работ, якія ім трэба будзе выконваць па-за межамі турмы. Як прыгавор, так і абвінавачанне з’яўляюцца абуральнымі. Статкевіч і Севярынец ужо адбывалі турэмныя тэрміны ў сувязі з такой жа мірнай дэманстрацыяй супраць мінулагодніх сфальсіфікаваныхпарламенцкіх выбараў і рэферэндуму, які скасаваў амбежаванні прэзідэнцкіх тэрмінаў.
Злучаныя Штаты вельмі занепакоеныя пастаяннымі парушэннямі беларускім урадам прававой сістэмы з мэтай падаўлення мірнага пратэсту і недапушчэння карыстання беларусамі міжнародна прызнанымі правамі чалавека. Колькасць відных беларусаў, зняволеных за выказванне нязгоды з рэжымам Лукашэнкі, працягвае расці. Сярод іх – Міхаіл Марыніч, Валерый Леванеўскі, Аляксандр Васільеў, Сяргей Скрабец і Андрэй Клімаў. Такія рэпрэсіі з’яўляюцца нападам на дэмакратыю і беларускі народ і цалкам супярэчаць абавязацельствам Беларусі перад АБСЕ.
Мы заклікаем беларускія ўлады вызваліць усіх палітычных вязняў і зрабіць тэрміновыя крокі дзеля выканання сваіх міжнародных абавязацельстваў у сферы правоў чалавека. Народ Беларусі заслугоўвае гэтага.