Падтрымка дэмакратызацыі
Праграма малых грантаў амбасады ЗША
Незалежныя сродкі масавай інфармацыі і верхавенства закону/правы чалавека - гэта прыярытэтныя накірункі дзейнасці Праграмы малых грантаў. Праграма зацікаўлена ў праектах, якія датычацца пабудовы дэмакратычных устаноў, падтрымкі грамадзянскай адукацыі, роўнасці жанчын, рэформаў заканадаўства і рынкавай эканомікі, з мэтай садзейнічання інтэграцыі Беларусі ў трансатлантычную супольнасць дэмакратычных краін.
Асаблівую цікавасць уяўляюць праекты, накіраваныя на развіццё незалежных сродкаў масавай інфармацыі: друкаваных, вяшчальных і электронных; развіццё незалежнай сістэмы распаўсюджвання недзяржаўнай прэсы; прафесійны рост журналістаў і кіраўнікоў рэдакцый; пашырэнне грамадскага ўсведамлення значнасці свабоды прэсы і ролі недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі ў перыяд пераходу да больш дэмакратычнага і рынкава-арыентаванага грамадства.
Камісія, якая разглядае пададзеныя заяўкі, складаецца з афіцыйных асобаў амбасады ЗША. У камісію на чале з Амбасадарам ЗША ўваходзяць намеснік кіраўніка місіі, аташэ па пытаннях інфармацыі, адукацыі і культуры, кіраўнік палітычнага аддзела і каардынатар праграм Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці.
Заяўкі прымаюцца ад беларускіх грамадскіх арганізацый на адкрытай аснове.
Прыярытэты
Заяўкі мусяць:
- факусавацца на канкрэтнай мэце;
- уключаць працоўны план дасягнення мэты;
- уключаць падрабязнае абгрунтаванне таго,
якім чынам праект будзе садзейнічаць
умацаванню дэмакратычных
каштоўнасцяў;
- быць сціплым па памерах;
- адлюстроўваць сапраўдны і разумны кошт
выканання;
- уключаць крыніцы фінансавання.
Заяўкі ацэньваюцца паводле наступных крытэрыяў:
- патэнцыял для ўкладу ў развіццё
прыярытэтных сфер;
- выканальнасць і фінансавая трываласць
праекту;
- мінулы досвед паспяховай арганізацыі і
выканання запланаванай дзейнасці;
- мінулы досвед працы з іншымі донарскімі
арганізацыямі;
- уласны ўнёсак арганізацыі (удзел у
выдатках).
Праекты, якія прадугледжваюць найбольшую колькасць карыстальнікаў, спрыяюць супрацоўніцтву з іншымі арганізацыямі і ўключаюць унёсак з іншых крыніцаў, маюць сур'ёзную перавагу.
Агульныя прынцыпы
Амерыканскія арганізацыі і асобы, а таксама арганізацыі і асобы трэціх краін не могуць атрымліваць гранты ў межах дадзенай праграмы.
Гранты не могуць выкарыстоўвацца для вядзення партыйнай ці палітычнай дзейнасці. Аднак, непартыйная адукацыйная ці інфармацыйная дзейнасць у галіне выбараў можа быць разгледжана.
Звычайна гранты выдаюцца аднаразова. Адзін і той жа праект не можа быць падтрыманы паўторна.
Адміністратыўныя выдаткі мусяць быць звязаныя з канкрэтнай дзейнасцю ў межах гранта, а не з агульнымі бягучымі выдаткамі.
Сродкі праграмы не павінны выкарыстоўвацца для аплаты замежных паездак.
Гранты на публікацыю друкаваных матэрыялаў мусяць апісваць іх планаваную аўдыторыю, змест і шляхі распаўсюджвання.
Гранты на правядзенне семінараў і трэнінгаў мусяць апісваць іх патэнцыйную аўдыторыю, змест і чакаемыя вынікі.
Усе заяўкі мусяць уключаць рэзюмэ асноўных удзельнікаў праекту.
Заяўкі мусяць падавацца на англійскай і беларускай (ці рускай) мове.
Пытанні, што задаюцца найбольш часта
Хто можа падаваць заяўкі?
Незалежныя сродкі масавай інфармацыі і беларускія недзяржаўныя арганізацыі. Урадавыя і міжнародныя арганізацыі, а таксама палітычныя партыі не могуць удзельнічаць у конкурсе.
Як падаць заяўку?
Формы заявак і інструкцыі можна знайсці тут. Папяровыя бланкі можна атрымаць у нашым офісе ў Мінску на вул. Герцэна 2а.
Якія тэрміны падачы заявак?
Заяўкі прымаюцца на працягу ўсяго года.
Як доўга працягваецца працэс разгляду?
Працяг разгляду можа быць розным, але ў сярэднім займае каля 3 месяцаў.
Што рабіць, калі ўзнікаюць пытанні падчас падрыхтоўкі заяўкі?
Звяжыцеся з нашым офісам наўпрост па телефоне (017) 211 0567. Нашы супрацоўнікі адкажуць на канкрэтныя пытанні і растлумачаць працэс падачы заяўкі.
У якой валюце мусіць складацца бюджэт?
Бюджэт мусіць складацца ў доларах ЗША і змяшчаць падрабязнае апісанне выдаткаў. Наўпрост звяжыцеся з нашым офісам, каб удакладніць памеры бюджэта.
Які максімальны тэрмін гранту?
Адзін год.
Кантактная інфармацыя
Адрас:
Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры
Амбасада ЗША, Мінск
вуліца Герцэна 2а
Мінск 220030
Тэлефон: (017) 211-0567
Факс: (017) 211-0384
Электронная пошта: DFSGP@usembassy.minsk.by
Вэб-старонка: http://minsk.usembassy.gov/
Каардынатар праграм: Шарлін Дэй