jump over navigation bar
Embassy SealДзяржаўны дэпартамент ЗША
Мінск, Беларусь - Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі- Home flag graphic
Навіны амбасады
 
  Інфармацыя пра амбасаду Заявы і прэс-рэлізы Прэс-рэлізы за 2009 год Выступленні супрацоўнікаў амбасады ЗША Мультымедыя Праграмы і мерапрыемствы за 2009 год Праграмы і мерапрыемствы за 2008 год Праграмы і мерапрыемствы за 2007 год Праграмы і мерапрыемствы за 2006 год

Прэс-рэлізы за 2009 год

Квартэт Раяна Коэна з ЗША выступіць у Беларусі

Прэс-рэліз амбасады ЗША ў Беларусі
27 лютага 2009 г.

Квартэт Раяна Коэна
З 2 па 7 сакавіка на шэрагу канцэртных пляцовак Беларусі пройдуць канцэрты і майстар-класы квартэта Раяна Коэна з Чыкага (ЗША). Гэты вядомы джазавы калектыў прыедзе ў Беларусь у межах праграмы “Дарогай рытму: амерыканская музыка за мяжой”. Выступленні квартэта працягваюць традыцыю амбасады Злучаных Штатаў па азнаямленні беларускай публікі з выдатнымі прадстаўнікамі традыцыйных амерыканскім музычных жанраў. Сапрадзюсарамі праграмы, акрамя амерыканскай амбасады, сталі арганізацыя “Джаз у Лінкальн-цэнтры” і Бюро адукацыі і культурных зносін Дзярждэпартамента ЗША.

Квартэт Раяна Коэна выступаў на разнастайных нацыянальных і міжнародных джазавых фестывалях і ў клубах. Застаючыся адданымі джазавым і блюзавым традыцыям, выканаўцы пастаянна эксперыментуюць з новымі музычнымі напрамкамі. Кіраўнік квартэта Раян Коэн з’яўляецца піяністам, прадзюсарам, кампазітарам і выкладчыкам. Акрамя яго ў калектыў уваходзяць Джэф Брэдфілд (саксафон), Лорын Коэн (бас) і Кобі Уоткінс (ударныя).

2 сакавіка ў 18:00 квартэт Раяна Коэна выступіць у канцэртнай залі Барысаўскай дзіцячай музычнай школы, 3 сакавіка ў 19:00 – у Вялікай канцэртнай залі Белдзяржфілармоніі, а 5 сакавіка ў 19:00 – у мінскім клубе “Гудвін”.

У пачатак старонкі ^

Інструменты старонкі:

Printer_icon.gif Надрукаваць артыкул



 

    Гэты сайт створаны і абнаўляецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША.
    Спасылкі на іншыя інтэрнэтаўскія старонкі не павінны разглядацца як ухваленне поглядаў, што на іх выказваюцца.


Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі