Праграмы і мерапрыемствы за 2009 год
Квартэту Раяна Коэна аказаны цёплы прыём у Беларусі
 |
З вялікім поспехам прайшло беларускае турнэ квартэта Раяна Коэна - славутага джазавага гурта з Чыкага, які знаходзіўся ў Беларусі з 1 па 7 сакавіка 2009 года. Аншлагавыя канцэрты квартэта адбыліся ў Вялікай канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі, у мінскім клубе “Гудвін”, а таксама ў канцэртнай зале Барысаўскай дзіцячай музычнай школы. Больш за 500 студэнтаў і выкладчыкаў узялі ўдзел ў майстар-класах калектыва, якія адбыліся ў Барысаўскай музычнай школе, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і Мінскім дзяржаўным музычным вучылішчы імя Глінкі. Слухачы і ўдзельнікі майстар-класаў былі ўражаны майстэрствам выканаўцаў, задавалі мноства пытанняў і атрымалі магчымасць сыграць разам з амерыканскімі джазменамі. Квартэт Раяна Коэна наведаў Беларусь у межах праграмы “Дарогай рытму: амерыканская музыка за мяжой” пры падтрымцы арганізацыі “Джаз у Лінкальн-цэнтры”, Бюро адукацыі і культурных зносін Дзярждэпартамента ЗША і Амбасады ЗША Ў Мінску.
Квартэт Раяна Коэна выконвае джазавую імправізацыю з беларускімі музыкантамі ў мінскім клубе “Гудвін” (5 сакавіка 2009 г.)