jump over navigation bar
Embassy SealДзяржаўны дэпартамент ЗША
Мінск, Беларусь - Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі- Home flag graphic
Навіны амбасады
 
  Інфармацыя пра амбасаду Дакументы Выступленні супрацоўнікаў амбасады ЗША Праграмы и мерапрыемствы за 2008 год Праграмы і мерапрыемствы за 2007 год Праграмы і мерапрыемствы за 2006 год

Прэс-рэлізы за 2007 год

Амбасадар Сцюарт перадала медыкаменты раённай бальніцы ў Старых Дарогах

Прэс-рэліз амбасады ЗША
16 кастрычніка 2007 г.

16 кастрычніка 2007 года амбасадар ЗША Карэн Сцюарт наведала горад Старыя Дарогі, каб перадаць раённай бальніцы медыкаменты, ахвяраваныя амерыканскімі кампаніямі Elan Holdings Inc. і Schwarz Pharma. Лекі, перададзеныя ў Старыя Дарогі, з’яўляюцца часткай груза коштам больш за 1 мільён даляраў, які прызначаны для бальніц па ўсёй Беларусі. Дзякуючы гэтаму ахвяраванню прыкладна 1300 пацыентаў змогуць атрымаць бясплатнае лячэнне. Дзярждэпартамент ЗША узяў на сябе транспарціроўку груза і адміністрацыйныя выдаткі, а дастаўку каардынавалі амерыканская дабрачынная арганізацыя CitiHope International і беларуская няўрадавая арганізацыя «Надежда экспресс» у супрацоўніцтве з Міністэрствам аховы здароўя Беларусі.

Падчас візіту ў Старыя Дарогі амбасадар Сцюарт сустрэлася таксама са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Васілём Усікам.

У пачатак старонкі ^

Інструменты старонкі:

Printer_icon.gif Надрукаваць артыкул



 

    Гэты сайт створаны і абнаўляецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША.
    Спасылкі на іншыя інтэрнэтаўскія старонкі не павінны разглядацца як ухваленне поглядаў, што на іх выказваюцца.


Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі