Прэс-рэлізы за 2008 год
Заклік да вызвалення палітзняволенага Аляксандра Казуліна
Заява прэс-сакратара Белага Дома
25 лютага 2008 г.
Злучаныя Штаты Амерыкі асуджаюць незразумелую адмову беларускага рэжыму вызваліць палітзняволенага Аляксандра Казуліна на дні да і пасля смерці яго жонкі Ірыны Казулінай 23 лютага. Мы яшчэ раз паўтараем наш заклік да неадкладнага і безумоўнага вызвалення спадара Казуліна.
Рэжым прысудзіў былога дэмакратычнага кандыдата ў прэзідэнты Казуліна да турэмнага зняволення падчас пратэстаў супраць недэмакратычных і сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў сакавіку 2006 года. З-за гэтага несправядлівага зняволення Казулін таксама не змог далучыцца да іншых лідэраў аб’яднанай дэмакратычнай апазіцыі Беларусі падчас іх сустрэчы з Прэзідэнтам Джорджам Бушам у Авальным кабінеце 6 снежня 2007 года.
Прэзідэнт Буш выказвае свае спачуванні Аляксандру Казуліну, а таксама яго дачкам Вользе і Юліі ў сувязі са смерцю жонкі і маці. Ірына Казуліна была па-сапраўднаму неўтаймаванай прыхільніцай свабоды ў Беларусі. Яе нам будзе не хапаць.