jump over navigation bar
Embassy SealДзяржаўны дэпартамент ЗША
Мінск, Беларусь - Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі- Home flag graphic
Навіны амбасады
 
  Амбасадар Інфармацыя пра амбасаду Дакументы Праграмы и мерапрыемствы за 2008 год Праграмы і мерапрыемствы за 2007 год Праграмы і мерапрыемствы за 2006 год Амбасадар Сцюарт наведала Баранавічы і адчыніла дванаццаты “Амерыка

Праграмы і мерапрыемствы

Амбасадар Джордж Крол і кадэты з Вест-Пойнта

Амбасадар Джордж Крол і кадэты з Вест-Пойнта ўзялі ўдзел у цырымоніі каля дома-музея Тадэвуша Касцюшкі ў мястэчку Косава

Амбасадар Джордж Крол і дэлегацыя з Вест-Пойнта наведалі Брэст і сядзібу Касцюшкі
Кадэты з Вест-Пойнта каля бюста Тадэвуша Касцюшкі
Кадэты з Вест-Пойнта каля бюста Тадэвуша Касцюшкі

Падчас апошняга двухдзённага візіту ў Брэсцкую вобласць амбасадар ЗША Джордж Крол сустрэўся з прадстаўнікамі мясцовай улады, падараваў каштоўныя матэрыялы мясцоваму “Амерыканскаму кутку”, а таксама ўзяў удзел у цырымоніі  святкавання 260-й гадавіны з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі, што адбылася ў мястэчку Косава.

З лютага амбасадар Крол абмеркаваў з прадстаўнікамі мясцовай улады інвестыцыйны клімат, пытанні турызму, а таксама работу свабоднай гандлёвай зоны “Брэст”. Пасля гэтага амбасадар наведаў Брэсцкую абласную бібліятэку (дзе ён падараваў дадатковыя матэрыялы мясцоваму “Амерыканскаму кутку”), а таксама прачытаў мясцовым студэнтам і наведвальнікам бібліятэкі лекцыю, прысвечаную Тадэвушу Касцюшку – герою, які нарадзіўся ў Беларусі і адыграў важную ролю ў амерыканскай рэвалюцыйнай барацьбе.  Амбасадар Крол зазначыў, што Касцюшка “аддаў усяго сябе барацьбе за свабоду і незалежнасць не толькі свайго ўласнага народу, але і ўсіх народаў свету”. Пасля лекцыі амбасадар адказаў на пытанні студэнтаў.

4 лютага амбасадар Крол разам з ваенным аташэ падпаўкоўнікам Кітам Дэтуайлерам і кадэтамі ваеннай акадэміі ў Вест-Пойнце удзельнічалі ў цырымоніі ў доме-музеі Касцюшкі ў Косаве – месцы нараджэння нацыянальнага героя ЗША. Музей быў пабудаваны на арыгінальным падмурку дома Касцюшкі. Амбасада ЗША падаравала музею камп’ютар, які стаў дадаткам да 28000 долараў, што былі перададзены на пабудову музея ў 2004 годзе. Ваенны аташэ і кадэты з Вест-Пойнта таксама перадалі цэлы шэраг падарункаў, сярод якіх – генеральскі сцяг, партрэт Касцюшкі, кадэцкі галаўны ўбор, а таксама  сертыфікат загадчыка Ваеннай Акадэміі Злучаных Штатаў). Усе гэтыя рэчы зоймуць месца ў экспазіцыі музея.

Тадэуш Касцюшка быў адным з першых еўрапейцаў, што дапамагалі амерыканскім рэвалюцыянерам у 1776 годзе. Ён быў асабіста прызначаны Джорджам Вашынгтонам распрацоўваць умацаванні для Вест-Пойнта – самага старога ваеннага форта, які неадначасова акупіраваўся.

У пачатак старонкі ^

Інструменты старонкі:

Printer_icon.gif Надрукаваць артыкул



 

    Гэты сайт створаны і абнаўляецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША.
    Спасылкі на іншыя інтэрнэтаўскія старонкі не павінны разглядацца як ухваленне поглядаў, што на іх выказваюцца.


Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі