Праграмы і мерапрыемствы
Выканаўцы “Блюграс” у Беларусі
 |
 |
| "Музыканты Брайберна" падчас канцэрту |
Канцэрт амерыканскага гурта “Тоні Эліс і музыканты Брайберна”, які адбыўся 6 ліпеня ў канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі, стаў яшчэ адной адметнай культурнай падзеяй, што была падрыхтавана сумесна амбасадай ЗША ў Мінску і Белдзяржфілармоніяй. Амерыканскія музыканты – знакаміты Тоні Эліс, які грае на банджа і скрыпцы, яго сын – вядомы кампазітар, спявак і гітарыст Уільям Лі Эліс, жонка Тоні Эліса Луіз Эдкінс на клавішных, а таксама Лэры Нэйгер на басу і трайной пральнай дошцы – далучылі беларускіх слухачоў да багацця амерыканскай традыцыйнай музыкі, у якую ўваходзілі элементы “блюграс”, кантры, менестрэльскай музыкі, каліопы, традыцыйнай ірландскай музыкі, рэгтайму і многіх іншых стыляў. Пасля таго, як падчас выканання “на біс” да амерыканскіх выканаўцаў далучыліся іх беларускія калегі – музыканты з Ансамбля Салістаў Белдзяржфілармоніі, – зала ўзарвалася шквалам апладысментаў.
У дадатак да афіцыйнага канцэрту “Тоні Эліс і музыканты Брайберна” выступілі перад аўдыторыяй у 400 чалавек падчас святкавання Дня незалежнасці ЗША, якое праводзілася 4 ліпеня амбасадарам ЗША Джорджам Кролам у яго рэзідэнцыі ў Раўбічах.
Падчас паездкі ў Мінск амерыканскія музыканты далі шэраг інтэрвью мясцовым сродкам масавай інфармацыі, у тым ліку газеце “Культура”, журналу “Джаз-Квадрат”, тэлеканалу “Лад”, радыё “Культура”, а таксама радыё “Юністар”.