Прэс-рэлізы за 2004 год
Крокі супраць акадэмічнай свабоды і права на сходы ў Беларусі (23 ліпеня 2004 г.)
Заява прэс-сакратара Дзярждэпартамента ЗША Рычарда Баўчара
Злучаныя Штаты глыбока занепакоеныя маючым месца ціскам на грамадзянскую супольнасць на Беларусі, у прыватнасці нападам беларускага ўрада на акадэмічную свабоду і права на сходы.
21 ліпеня беларускі ўрад праінфармаваў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, паважаную прыватную вышэйшую навучальную ўстанову, аб тым, што спыняе дзеянне дагавора аб арэндзе будынка, у якім размяшчаецца большасць праграм і памяшканняў універсітэта. Вынікам гэтага кроку і пастаянных спробаў беларускага ўрада прымусіць рэктара ЕГУ Анатоля Міхайлава пайсці ў адстаўку стане прыпыненне дзейнасці Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, што паставіць пад пагрозу будучыню ўніверсітэта, яго студэнтаў і выкладчыкаў, а таксама той жыццёва важны ўклад, які ён уносіць у беларускую інтэлектуальную думку і акадэмічную свабоду.
Акрамя таго, 21 ліпеня беларуская міліцыя гвалтоўна разагнала вялікую дэманстрацыю прадэмакратычных актывістаў у Мінску, арыштаваўшы дзесяткі чалавек, калі яны паспрабавалі разгарнуць сцягі.
Дзеянні супраць Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і гвалтоўны разгон дэманстрацыі з’яўляюцца апошнімі ў шэрагу мераў, якія дэманструюць абструкцыянізм беларускіх уладаў у адносінах да развіцця дэмакратычнага грамадства і паляпшэння адносінаў з транс-атлантычнай супольнасцю. Мы заклікаем Беларусь неадкладна спыніць намаганні па ліквідацыі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, а таксама гвалтоўнае падаўленне законнага права грамадзянаў на сходы і выказванне палітычных поглядаў. Беларускія ўлады павінны спыніць кампанію супраць грамадзянскай супольнасці і незалежнай думкі ў Беларусі, калі яны спадзяюцца наладзіць канструктыўны дыялог са Злучанымі Штатамі і іх еўрапейскімі партнёрамі.