jump over navigation bar
Embassy SealДзяржаўны дэпартамент ЗША
Мінск, Беларусь - Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі- Home flag graphic
Навіны амбасады
 
  Інфармацыя пра амбасаду Дакументы Выступленні супрацоўнікаў амбасады ЗША Праграмы и мерапрыемствы за 2008 год Праграмы і мерапрыемствы за 2007 год Праграмы і мерапрыемствы за 2006 год

Прэс-рэлізы за 2005 год

Папраўкі да крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (2 снежня 2005 г.)

Злучаныя Штаты Амерыкі далучаюцца да Еўрапейскага Саюза і яшчэ раз выказваюць занепакоенасць апошнімі падзеямі ў Беларусі. Нацыянальны сход краіны ў першым чытанні ўхваліў законапраект з папраўкамі да крымінальнага кодэксу. Палажэнні гэтага законапраекту парушаюць міжнародныя нормы і многія з міжнародных абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь у галіне правоў чалавека, у тым ліку права свабоды сходаў і свабоды выказванняў. Відавочна, што гэты законапраект разлічаны на тое, каб запалохаць беларускіх грамадзян і задушыць свабоднае слова напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2006 года.

Злучаныя Штаты заклікаюць Нацыянальны сход Беларусі перагледзець гэтае рашэнне і адхіліць гэты законапраект, прытрымліваючыся абавязацельстваў Беларусі перад АБСЕ. Злучаныя Штаты таксама заклікаюць улады Беларусі зрабіць канкрэтныя крокі, каб прадэманстраваць імкненне паважаць дэмакратычныя каштоўнасці і вяршынства закону, забяспечыўшы павагу да правоў беларускіх грамадзян.

Прыняцце такога недэмакратычнага заканадаўства можа прывесці да сур’ёзных наступстваў для беларускіх уладаў. Злучаныя Штаты гатовыя прыняць больш жорсткія меры супраць адказных прадстаўнікоў уладаў Беларусі ў выпадку адмовы прытрымлівацца міжнародных стандартаў. Разам з Еўрасаюзам мы заклікаем улады Беларусі адхіліць гэты законапраект.

У пачатак старонкі ^

Інструменты старонкі:

Printer_icon.gif Надрукаваць артыкул



 

    Гэты сайт створаны і абнаўляецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША.
    Спасылкі на іншыя інтэрнэтаўскія старонкі не павінны разглядацца як ухваленне поглядаў, што на іх выказваюцца.


Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі