jump over navigation bar
Embassy SealДзяржаўны дэпартамент ЗША
Мінск, Беларусь - Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі- Home flag graphic
 
  Амбасадар Прамовы і выступленні Зварот да наведвальнікаў Інфармацыя пра амбасаду Дакументы Праграмы и мерапрыемствы за 2008 год Праграмы і мерапрыемствы за 2007 год Праграмы і мерапрыемствы за 2006 год

Прамовы і выступленні

Заява амбасадара Карэн Сцюарт пасля прыбыцця ў Беларусь

Аэрапорт Мінск-2
18 верасня 2006 г.

Амбасадар ЗША Карэн Сцюарт у аэрапорце пасля прыбыцця ў Беларусь 
Амбасадар Сцюарт у аэрапорце пасля прыбыцця ў Беларусь
Я хачу падзякаваць беларусам і маім калегам з амбасады за цёплы прыём.

Для мяне вялікі гонар працаваць у якасці амбасадара Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі. Для мяне Беларусь – асаблівая краіна. Як вам, напэўна, вядома, апошнія чатыры гады маёй кар’еры былі прысвечаны Беларусі – спачатку я працавала намесніцай амбасадара ЗША ў Мінску, потым – дырэктарам аддзела Дзярждэпартамента ЗША па справах Украіны, Малдовы і Беларусі ў Вашынгтоне. Таму зараз я вельмі рада вярнуцца ў гэту краіну.

Я з нецярпеннем чакаю магчымасці працягнуць работу маіх папярэднікаў, прадстаўляючы амерыканскі народ і яго каштоўнасці, даносячы да беларусаў меркаванне ўрада Злучаных Штатаў. Усяго за некалькі дзён да майго ад’езду ў Беларусь вышэйшыя прадстаўнікі адміністрацыі Прэзідэнта Буша ў размове са мной яшчэ раз падкрэслілі, што Злучаныя Штаты з’яўляюцца адданым сябрам беларускага народа, і мы заўсёды гатовы дапамагчы яму ў пабудове будучыні ў гэтай цудоўнай краіне.

Яшчэ раз дзякую за сардэчную сустрэчу на беларускай зямлі. Буду вельмі рада працаваць з усімі вамі.

У пачатак старонкі ^

Інструменты старонкі:

Printer_icon.gif Надрукаваць артыкул



 

    Гэты сайт створаны і абнаўляецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША.
    Спасылкі на іншыя інтэрнэтаўскія старонкі не павінны разглядацца як ухваленне поглядаў, што на іх выказваюцца.


Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі