Праграмы і мерапрыемствы за 2009 год
Маладыя беларусы вывучаюць амерыканскі вопыт менеджменту ў галіне культуры
9-14 лютага ў Мінску знаходзіўся амерыканскі дырыжор, заснавальнік аркестра “Бостан лэндмаркс" Чарльз Ансбакер. Гэта быў яго чацвёрты візіт у Беларусь, падчас якога ён выступіў з прэзентацыямі на тэму “Менеджмент у галіне культуры” перад студэнтамі і выкладчыкамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Беларускай акадэміі музыкі. Прэзентацыі наведала больш за 60 чалавек, якія пазнаёміліся з дзейнасцю аркестра “Бостан лэндмаркс” і задалі шмат пытанняў наконт уласнага вопыту сп. Ансбакера ў якасці кіраўніка аднаго з лепшых аркестраў свету, наконт шляхоў фінансавання культуры і ролі дзяржавы ў гэтай галіне. Цэнтральнай падзеяй праграмы знаходжання амерыканскага дырыжора ў Мінску стаў яго канцэрт, які адбыўся 13 лютага ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. На канцэрце прагучалі творы Бетховена, Расіні і Дворжака ў выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі.