Праграмы і мерапрыемствы
Амерыканскі джаз у філармоніі
9 чэрвеня 2006 года амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі сумесна з Белдзяржфілармоніяй правяла шэраг мерапрыемстваў з удзелам амерыканскіх выканаўцаў Дэбары Браўн і Майка дэль Фера, якія выступалі разам з вядомымі беларускімі музыкантамі. Дэбара Браўн і Майк дэль Фера прадстаўляюць амерыканскую некамерцыйную арганізацыю “Амерыканскія галасы”, дзейнасць якой прысвечаная папулярызацыі якаснай амерыканскай музыкі.
Беларусы Павел Аракелян (саксафон), Алесь Сапега (барабаны) і Мікалай Няронскі (бас-гітара) далучыліся да Браўн і дэль Фера ў канцэрце сучаснага джазу. Поўная зала атрымала сапраўднае задавальненне ад канцэрту, аб чым сведчылі два выклікі выканацаў “на біс”.
Пасля канцэрту многія аматары джазу скарысталі магчымасць пагутарыць з музыкантамі і выказаць ім сваю падзяку за выдатнае выступленне, якое пазнаёміла беларускую аудыторыю з якаснай амерыканскай музыкай і культурай.