Рэсурсы
Праграма “Амерыканскіх куткоў” у Беларусі
Стварэнне “Амерыканскіх куткоў” – праект узаемнага супрацоўніцтва паміж урадам ЗША і публічнымі бібліятэкамі Беларусі, накіраваны на задавальненне інфармацыйных, культурных і адукацыйных патрэбаў жыхароў рэгіёнаў. Галоўнай мэтай “Амерыканскіх куткоў” з’яўляецца прадастаўленне інфармацыі па эканоміцы, палітыцы, гісторыі, адукацыі і культуры ЗША грамадзянам Беларусі. Для забеспячэння доступу да інфармацыі аб ЗША “Амерыканскія куткі” валодаюць калекцыяй кніг, відэа- і аўдыёкасет, CD-ROM і DVD дыскаў, матэрыяламі па вывучэнню англійскай мовы, публікацыямі, выхадам у Інтэрнэт. У дадатак да інфармацыйнай работы “Амерыканскія куткі” ладзяць разнастайныя культурна-асветніцкія мерапрыемствы: семінары, дыскусійныя клубы, прагляд фільмаў, сустрэчы з носьбітамі мовы. Гэтыя мерапрыемствы карыстаюцца вялікай папулярнасцю сярод чытачоў бібліятэк.
На дадзены момант “Амерыканскія куткі” працуюць у Бабруйску, Брэсце, Гомелі, Гродне, Магілёве, Маладзечне, Мінску, Пінску, Полацку і Віцебску. Звычайна “Амерыканскія куткі” з’яўляюцца структурнымі падраздзяленнямі аддзелаў замежнай літаратуры публічных бібліятэк. Да канца 2006 года плануецца адкрыццё дванаццатага “Амерыканскага кутка” ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Таўлая ў Баранавічах.
Дадатковую інфармацыю аб праграме “Амерыканскіх куткоў” у Беларусі можна атрымаць у Інфармацыйным цэнтры амбасады ЗША па тэлефонах: +375 (017) 211-06-76, 217-04-81.