jump over navigation bar
Embassy SealДзяржаўны дэпартамент ЗША
Мінск, Беларусь - Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі- Home flag graphic
Навіны амбасады
 
  Амбасадар Прамовы і выступленні Зварот да наведвальнікаў Інфармацыя пра амбасаду Дакументы Праграмы и мерапрыемствы за 2008 год Праграмы і мерапрыемствы за 2007 год Праграмы і мерапрыемствы за 2006 год

Амбасадар ЗША ў Беларусі Карэн Сцюарт

Біяграфія

Амбасадар ЗША ў Беларусі Карэн Сцюарт

Амбасадар
Карэн Сцюарт

 Павялічыць
здымак

Карэн Брэвард Сцюарт,  кар’ерны дыпламат, была рэкамендавана Прэзідэнтам Бушам на пасаду амбасадара ў Беларусі 21 ліпеня 2006 года, зацверджана Сенатам ЗША 4 жніўня і прыведзена да прысягі дзяржсакратаром Кандалізай Райс 8 верасня. Карэн Сцюарт прыбыла ў Мінск 18 верасня 2006 года.

Спадарыня Сцюарт нарадзілася ў штаце Фларыда. На дыпламатычнай службе з 1977 года. Працавала ў Бангкоку (Тайланд), Каломба (Шры-Ланка), двойчы – у В’енцьяне (Лаос), а таксама ва Удорне (Тайланд), Ісламабадзе (Пакістан) і зусім нядаўна – на пасадзе намесніка амбасадара ў Мінску.

Сярод  яе прызначэнняў у Дзярждэпартаменце ЗША ў Вашынгтоне  пасады супрацоўніка па міжнародных сувязях упраўлення па пытаннях рыбалоўства, эканамічнага супрацоўніка ўпраўлення па праблемах краін-энэргаспажыўцоў, кіраўніка аддзела эканомікі і гандлю ўпраўлення па ізраільскіх і арабска-ізраільскіх пытаннях. У апошні час займала пасаду дырэктара аддзела Украіны, Малдовы і Беларусі ў Бюро па справах Еўропы і Еўразіі.

Карэн Сцюарт скончыла каледж Уэлслі, дзе стала сябрам студэнцкай суполкі “Фі Бэта Капа” і стыпендыятам Дзюранта, мае ступень бакалаўра астраноміі (з адзнакай) і эканомікі. Працягвала вывучэнне астраноміі ва Універсітэце штата Вірджынія. У 1998 годзе атрымала ступень магістра ў галіне стратэгіі нацыянальнай бяспекі ў Нацыянальным ваенным каледжы пры Універсітэце нацыянальнай абароны ў Форт Макнэр.

Валодае тайскай, лаоскай і рускай мовамі. Атрымала шэраг ганаровых узнагарод Дзярждэпартамента.


Абавязкі

Кіраўнік Місіі з тытулам амбасадар ці часовы павераны ўзначальвае калектыў, які складаецца з супрацоўнікаў Урада ЗША ў дадзенай краіне. Ён таксама з'яўляецца асабістым прадстаўніком Прэзідэнта ЗША ў краіне, куды ён прызначаны.

У пачатак старонкі ^

Інструменты старонкі:

Printer_icon.gif Надрукаваць артыкул

- папярэднікі -
  • Джордж Крол
  • Майкл Козак
  • Дэніел Спекхард
  • Кенэт Ялавіц
  • Дэвід Суорц



 

    Гэты сайт створаны і абнаўляецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША.
    Спасылкі на іншыя інтэрнэтаўскія старонкі не павінны разглядацца як ухваленне поглядаў, што на іх выказваюцца.


Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі