jump over navigation bar
Embassy SealДзяржаўны дэпартамент ЗША
Мінск, Беларусь - Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі- Home flag graphic
Навіны амбасады
 
  Інфармацыя пра амбасаду Дакументы Выступленні супрацоўнікаў амбасады ЗША Праграмы и мерапрыемствы за 2008 год Праграмы і мерапрыемствы за 2007 год Праграмы і мерапрыемствы за 2006 год

Прэс-рэлізы за 2008 год

Амбасада ЗША ладзіць чацвёрты штогадовы фестываль беларускай музыкі

9 ліпеня 2008 г.

11 ліпеня ў рэзідэнцыі амбасадара ЗША ў Раўбічах адбудзецца чацвёрты штогадовы фестываль “Амбасовішча”, наладжаны амбасадай ЗША ў Беларусі. Больш за 300 гасцей, у ліку якіх выканаўцы, прафесіяналы ў сферы музычнай індустрыі, журналісты, прадстаўнікі грамадскай супольнасці і дыпламаты, збяруцца разам на свята беларускай музыкі і свабоды мастацкага самавыяўлення.

Сёлетні фестываль, гаспадаром якога выступіць часовы павераны Джонатан Мур, будзе складацца з дзвюх частак – выступлення добра вядомых беларускіх гуртоў і конкурсу сярод маладых рок- і фолк-выканаўцаў, што прадстаўляюць розныя рэгіёны Беларусі. Госці фестывалю змогуць прагаласаваць за лепшых музыкаў і вызначыць пераможцаў конкурсу. Упершыню ў якасці спецыяльна запрошаных гасцей на фестывалі выступіць гурт са Злучаных Штатаў Амерыкі “Фокс трыо”.

Прамую трансляцыю з фестываля  будуць весці “Радыё Рацыя” і NETradio.

У пачатак старонкі ^

Інструменты старонкі:

Printer_icon.gif Надрукаваць артыкул



 

    Гэты сайт створаны і абнаўляецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША.
    Спасылкі на іншыя інтэрнэтаўскія старонкі не павінны разглядацца як ухваленне поглядаў, што на іх выказваюцца.


Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі