jump over navigation bar
Embassy SealДзяржаўны дэпартамент ЗША
Мінск, Беларусь - Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі- Home flag graphic
Навіны амбасады
 
  Інфармацыя пра амбасаду Заявы і прэс-рэлізы Праграмы і мерапрыемствы за 2009 год Праграмы і мерапрыемствы за 2008 год Праграмы і мерапрыемствы за 2007 год Праграмы і мерапрыемствы за 2006 год

Праграмы і мерапрыемствы за 2009 год

Беларусы лічаць “Амбасовішча” сваім фестывалем

Пераможцы Амбасовішча-2009 - гурт Хуткі смоўж са Слаўгарада 

Пераможцы "Амбасовішча-2009" -
гурт "Хуткі смоўж" са Слаўгарада

24 чэрвеня 2009 года ў рэзідэнцыі амбасадара ЗША ў Раўбічах адбыўся пяты штогадовы фестываль беларускай музыкі, вядомы беларускай публіцы пад назвай “Амбасовішча”. Па традыцыі  фестываль прадставіў гледачам новыя таленты,  аб’яднаў на сваёй пляцоўцы музыкантаў розных жанраў і прадстаўнікоў розных слаёў грамадства, якія сабраліся ў сяброўскай атмасферы каб падтрымаць ідэю свабоды мастацкага самавыяўлення.

У гэтым годзе амбасада ўпершыню сфарміравала спіс выступоўцаў на аснове заявак, пададзеных выканаўцамі. З некалькіх дзесяткаў прэтэндэнтаў было адабрана восем гуртоў, якія ўзялі ўдзел у конкурснай частцы фэсту. Гледачам быў прадстаўлены даволі разнастайны жанравы спектр – ад фолк-музыкі да гаражнага глэма і хэві-метала. Акрамя таго, публіка пачула тры пазаконкурсных выступленні, сярод якіх былі спецыяльныя госці са Злучаных Штатаў – гурт “The Gifted Children” з Рочэстэра, штат Нью-Ёрк, які дадаў новыя фарбы ў палітру фестывалю і ператварыў яго ў важную падзею ў двухбаковых культурных адносінах.

Прамая трансляцыя “Амбасовішча” вялася дзвюма інтэрнет-радыёстанцыямі, а ў хуткім часе з’явіцца таксама DVD з відэазапісам фэсту, які займае адно з галоўных месцаў у культурным календары амбасады ЗША.

У пачатак старонкі ^

Інструменты старонкі:

Printer_icon.gif Надрукаваць артыкул



 

    Гэты сайт створаны і абнаўляецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША.
    Спасылкі на іншыя інтэрнэтаўскія старонкі не павінны разглядацца як ухваленне поглядаў, што на іх выказваюцца.


Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі